Мы в Telegram
Добавить новость
ВСЕ новости СЕГОДНЯ
BigPot.News — википедия новостей News24 с календарным архивом. Все самые быстрые 24/7 новости в ежеминутном тематическом обновлении Life24 — на русском, и не только + Today24, а также тексты с озвучкой — в авторском разделе #123ru.net
Ria.city

ФАШЧАЎКА: тут разбіваецца міф пра праваслаўную Усходнюю Беларусь

Свободные новости плюс
1077

Вежы касцёла

Гэта здарылася каля вёскі Фашчаўка Шклоўскага раёну. Мая мама, Бязручка Ірына, гаворыць:

– Было моцнае ўражанне, калі я ўбачыла абрыс храма, вежы. Пасля спадзявалася яго яшчэ пабачыць, але ўсё. Ён знік.

Мяне ўразіла, што быў – і няма!

Касцёл узарвалі. Помнік у стылі барока…

Новы касцёл у зусім іншым месцы. Фота аўтара

Навошта было знішчаць? Можа, каб не бачылі партакратыі з дарогі, бо ён муляў ім вочы… Вялікая бяда: пры Машэраве ў Беларусі актыўна зносілі помнікі архітэктуры. Таварыства іх аховы тады яшчэ не было. З іншага боку, а каб і мелася – хіба была магчымасць запярэчыць? Адстаяць? Шанцаў мізер…

Калі касцёл ўжо знішчылі, таксісты, праязджаючы Фашчаўку, згадвалі і тамтэйшага Ёлупа. Я тады думала, што, відаць гэта старажытнае надмагілле на могілках, – незвычайная скульптура, помнік.

Але Фашчаўскі Ёлуп – не надмагілле.

Не блытаць Фашчаўскага Ёлупа і Шклоўскага Ідала

Шклоўскі ёлуп

Шклоўскі (Ёлуп) Ідал – каменнае паганскае Божышча, знойдзена хлопчыкамі ў 1963 годзе ў Старым Шклове ў рацэ Серабранка. Прымітыўная скульптура, паганскае Божышча з заплюшчанымі вачыма, постаць, высечаная з пясчаніку.

 

Да таго часу, як прыехалі навукоўцы, знаходку ўжо назвалі Шклоўскім Ёлупам па народнай традыцыі. «Ёлуп, ёлупень», – так часта кажуць, калі з’яўляецца нейкі незразумелы чалавекападобны абʼект, прымітыўная скульптура. Па расейску – «истукан».

Напачатку 1960-х гадоў Шклоўскага (Ёлупа) Ідала перавезлі ў Мінск на вуліцу Карла Маркса (прычым досыць моцна пры гэтым пашкодзілі), цяпер ён у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Там яго можна пабачыць на першым паверсе.

Калона Святога Сімпліцыяна альбо Фашчаўскі Ёлуп

У XVII стагоддзі кароль Жыгімонт Ваза перадаў Фашчаўку аршанскім езуітам. Тыя збудавалі ў вёсцы вялізны мураваны касцёл Спаслання Святога Духа.

Манахі-місіянеры прывозілі ў Фашчаўку хрысціянскія рэліквіі з розных краін свету.

У касцёле знаходзіўся цудатворны Абраз Божай Маці, які вабіў да сябе шматлікіх пілігрымаў.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку быў клуб, пасля зернясховішча. Можа касцёл бы і выстаяў, але ўмяшалася ідэалогія – змагаліся з рэлігіяй па ўсім Савецкім Саюзе. Палітыка партыі. Наўрад ці калгас бы справіўся з моцнымі мурамі езуіцкай місіі – для гэтага патрабавалася адмысловая тэхніка і сродкі.

Касцёл ніколі не перараблялі ў праваслаўную царкву, але ўзарвалі напрыканцы 1960-х. Цяпер на яго месцы – кукурузнае поле. Калі стаіш там, фізічна адчуваеш, што пад нагамі не проста зямля, а глыбокія сутарэнні, які засыпаныя друзам і зямлёй пасля выбуху і хаваюць у сабе шмат таямніц.

Фашчаўскі ёлуп. Фота аўтара

У Фашчаўскім касцёле быў алтар з мошчамі Святога Сымпліцыяна – Папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства. Ёсць версія, што частка мошчаў Сімпліцыяна замураваная ў калоне, а постаць на ёй – і ёсць Святы Сімпліцыян. І самы Фашчаўскі Ёлуп – гэта калона Святога Сімпліцыяна на раздарожжы.

Верагодна, што ў ёй таксама замураваны часткі Святога Крыжа Гасподня, на якім укрыжавалі Езуса Хрыста. Калі стаіш каля калоны, ахопліваюць адчуванні, як каля вялікіх хрысціянскіх святынь: тут нават цяплей, чым навокал, у халодныя дні.

Але калі спытаць у жыхароў Фашчаўкі проста на дарозе ці ў краме:

– А што ў вас каля могілак стаіць?

Адказ будзе адзін:

– Ёлуп! Ёлупень!

Мы ў шасці чалавек запыталіся…

«Ёлуп Хвашчоўскі» і Уладзімір Караткевіч

Фашчаўскі Ёлуп ці Хвашчоўскі згадваецца неаднаразова ў творах Уладзіміра Караткевіча. Стаўленне да Ёлупа Хвашчоўскага ў класіка амбівалентнае – ён Караткевічу хутчэй не падабаецца, як не падабалася класіку ўсё, што звязанае з езуітамі, але адначасова тое хвалявала яго.

У рускамоўнай версіі дэтэктыва «Чорны замак Альшанскі» ёсць такі момант:

«У вёсцы Фашчаўка пад Шкловам была калісьці ў сярэднія вякі езуіцкая місія і поруч яе стаяла на высокай калоне статуя. Удзячны народ забыўся, хто гэта: святы ці нейкі дзяржаўны дзеяч, але трывала замацаваў у слоўніку слова «ёлуп хвашчоўскі» для вызначэння чагосьці дурнога і бескарыснага».

У рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») Фашчаўскі Ёлуп згадваецца інакш у сувязі з Марцэляй – нянькай галоўнага героя, пісьменніка і сцэнарыста Андрэя Грынкевіча:

«Андрэй усё ўспамінаў яе цёплыя рукі на галаве, яе блытаныя, бязладныя казкі над яго дзіцячым ложкам, сотні слоўцаў, пачынаючы ад «ёлупа Хвашчоўскага» і канчаючы «цёмна, хоць мышэй лаві», і адчуваў, што без яе, пэўна, яго нясцерпнае, да болю, пачуццё Радзімы зусім не было б такім поўным. Быў бы сабе звычайны гарадскі хлюпік, без мовы, без водару зямлі, які кожнай вясной хваляваў яго».

У гэтым выпадку Фашчаўскі Ёлуп выступае не як рэлікт рэлігійнага мінулага, а як жывая часціна народнай свядомасці. Тут Караткевіч піша па-добраму, бо каб не Марцэля з Хвашчоўскім Ёлупам, то не адчуў бы ён водару мовы і зямлі.

У «Каласах пад сярпом тваім» Фашчаўскі (Хвашчоўскі Ёлуп) узнікае ў сцэне знаёмства галоўнага героя Алеся Загорскага з Кастусём Каліноўскім. Тут Фашчаўскі Ёлуп не абʼект, а лаянка ў народным стылі.

Знаёмства адбываецца на свіслацкім кірмашы, дзе юнакі слухаюць сляпога старца-лірніка, і калі Каліноўскі кідае яму дробную медную манету, то заўважае, што Загорскі – «гожы падлетак з шэрымі вачыма хоча пакласці на ліру срэбны паўрубель». Праз гэта пачынаецца бойка, Загорскі не разумее, што кепскага ён зрабіў, калі хацеў аддзячыць лірніку за добрую песню:

«Яны ўсё яшчэ сачылі адзін за адным, але відаць было, што бойка згасне.

– Гэта ты дурань, – сказаў хлопец.– Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.

– А паперак няма? – буркнуў Алесь.

– Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.

Алесь разумеў, што хлопец кажа праўду, але вуха пякло, а незнаёмы яшчэ і лаяўся. Варожасць зноў пачала нарастаць.

– Ты хто такі? – не вельмі ветліва спытаў ён.

– А табе што?

– Ну хто? Паляк? Мазур?

І тут ён пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад здзіўлення.

– Беларус, – спакойна сказаў хлопец.

– Што-о?

Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома яго таямніца, ягонае адкрыццё. Але хлопец, відаць, зразумеў пытанне як выгук пагарды. Алесь не стрымаўся.

– Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я – беларус».

Тут «Ёлуп Хвашчоўскі» – лаянка, але праз яе галоўны герой набліжаецца да Беларушчыны.

Рыцар на калоне

Ёсць яшчэ легенда, звязаная, хутчэй за ўсё, з месцам, дзе стаіць калона, а стаіць яна каля могілак. Паводле гэтай легендай пад калонай пахаваны рыцар – удзельнік Аршанскай бітвы, якія быў паранены, якога лячылі манахі і не вылечылі: памёр ад ранаў. Манахі яго пахавалі і зрабілі мемарыял – калону, а зверху – постаць рыцара.

Кажуць, раней драўляны рыцар на металічным штыры паварочваўся ў той бок, з якога на Беларусь ішла вайна. Такім чынам папярэджваў пра небяспеку. А цяпер хоць драўляная скульптура рыцара зусім зусім спарахнела, але павернутая яна на Усход.

Фашчаўскі рыцар. Фота аўтара

Фашчаўскі рыцар – прывідная постаць на дзесяціметровай калоне з чырвонай цэглы.

Цяпер рыцар на калоне мала падобны на чалавека.

Рыцар стаў празрыстым, ператварыся ў драўляныя карункі.

Ён падобны на птушку.

Птах, які з апошні сіл захінае крыламі Беларусь.

І яшчэ стаіць. З апошніх сіл.

Абаронца краю.

Паліна КАЧАТКОВА



Все новости по теме на сегодня

Беларусь в новостях



Музыкальные новости
Йорш

«Лихие времена!»: «Йорш» напугал фанатов отменами и песней «Я ухожу»



Все новости 24/7

Game News

Garry's Mod is removing 20 years' worth of Nintendo-related items from its Steam Workshop following takedown request: 'It's Nintendo. Need more be said?'


Новости 24 часа

Новый транспортный хаб начали строить Казахстан, РФ и Китай


News Every Day

Ramon Cardenas aims to cement his contender status agains Jesus Ramirez Rubio tonight


Українські новини

Рушникосушки від Hygge Family: європейські стандарти якості на українському ринку


Интернет

ТСД промышленного класса Saotron RT-Т510


Мир

Морской кокос во благо красоты

Общество

Все общество

Бизнес

Культура

Спорт

Политика

Авторы

Новости тенниса

Новак Джокович

Кто отец Дианы Джокович?



BigPot.Newsреально независимые новости по темам (энциклопедический систематизированный навигатор "Википедия новостей 24/7" c ежеминутным тематическим мониторингом интернет-пространства) в форме аполитичного просветительского интернет-журнала на русском языке, без цензуры, на многоязычной международной веб-платформе 123ru.net в содружестве с более чем 20 000 источников информации во всём мире, сайтом News-Life.pro, глобальными гео-проектами Russian.City и Moscow.Media под патронажем Russia24.pro с уникальным персонифицированным новостным разделом "Региональная власть РФ" без купюр и модерации, а также "VIP-скандалы" в двух цветовых вариантах "День - Ночь" (кнопка справа вверху). Эти новости увидят Ваши внуки (наша система обеспечивает вечное хранение опубликованной информации 24/7). Будьте честными сегодня, чтобы было не стыдно завтра.

Опубликовать свою новость в любом городе и регионе, а также на любом языке мира можно мгновенно — здесь


Ria.city

В Химках благоустроят зону для досуга и отдыха в сквере им Рубцовой

Шапки женские на Wildberries — скидки от 398 руб. (на новые оттенки)

Более 100 студентов посетило СЛД Курск в рамках акции «Неделя без турникетов»

Выгоднее гостиниц: эксперт по туризму Мельник объяснил рост популярности апарт-отелей

Новости России

Шашлык по правилам: где запрещено разводить костры и как не испортить отдых

Число самостроя в ЗелАО по сравнению с прошлым годом снизилось на 34% за I квартал

Воробьев: бассейн в поселке Селятино преобразится к сентябрю

26% опрошенных россиян хотят оформлять ипотечные сделки дистанционно

Экология в России и мире

В День Медика пройдет премия в области здоровья The Medical Stars & Beauty Awards

Компания ICDMC стала победителем престижной премии в сфере ЗОЖ – Green Awards 2023/24

Более 100 студентов посетило СЛД Курск в рамках акции «Неделя без турникетов»

Компания ICDMC стала победителем престижной премии в сфере ЗОЖ – Green Awards 2023/24

Спорт в России и мире

Соболенко: я предпочитаю смотреть мужской теннис, а не женский

WTA озвучила Елене Рыбакиной условия для становления второй ракеткой мира

Камбэком обернулся матч вундеркинда из России перед стартом Еленой Рыбакиной в Мадриде

«Был риск завершить борьбу еще в первом матче». В России оценили победу Рыбакиной в Штутгарте

Moscow.media

Жёсткие экологические требования решат инновационные энерготехнологии

Утро у монастыря...

Частота страховых случаев по ОСАГО для такси в 6,6 раза выше, чем по полисам на другие легковые машины – ЦБ РФ

Тихий вечер...

Новости Крыма на Sevpoisk.ru

Певец Розенбаум похвастался возрождением сети советских пивных в Петербурге

Квинтет Игоря Бутмана и певица Фантине впервые выступят на джазовом фестивале в Бахрейне

У могил Горшка и Виктора Цоя на Богословском кладбище появилась защита от вандалов

Суд рассмотрит 25 апреля протокол на Ивлееву за дискредитацию ВС России

Губернаторы России

В Подольске задержали молодого человека с полкило марихуаны

Вот до чего доводит пьянство: пешеход в реанимации и несколько поломанных судеб

КДК: Казарцев правильно дал Дуарте жёлтую карточку в матче с ЦСКА

Прогулка с мертвым дельфином. В Сочи задержали москвича-наркодилера


Все города России от А до Я

Персональные новости
ВДНХ

Сергей Трофимов выступит с летним концертом в Зеленом Театре ВДНХ


BigPot.News — быстрые и самые свежие тематические новости об известных личностях в России, в Украине, в Беларусии, в Казахстане и за их пределами в календарном формате 24/7 на основе авторской технологичной информационно-поисковой системы Smi24.net с элементами искусственного интеллекта, гео-отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в категориях News и Life в режиме Free Public



Больше новостей СЕГОДНЯ


BigPot.News — СРОЧНЫЕ новости. Неоспоримое преимущество BigPot.News — максимальная скорость публикаций 24/7. Быстрее нас, СЕЙЧАС, лишь только — ВЕТЕР)

Опубликовать свою новость в любом городе и регионе, а также на любом языке мира можно мгновенно — здесь