У Гродзенскім раёне выратавалі ад агню 60 тон насення кукурузы
Выратавалі 60 тон насення кукурузы
На месцы выявілася задымленне ў бункеры на вышыні 25 метраў. У той момант у бункеры сушылася 60 тон насення кукурузы, якое выратавалі ад агню работнікі МНС сусемна з персаналам збожжасушыльнага комплексу.
Своечасовае выяўленне пажару і аператыўнае рэагаванне на яго дапамаглі пазбегнуць значных матэрыяльных страт — агнём было пашкоджана толькі лакафарбавае пакрыццё на плошчы 2 квадратных метра, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Верагодная прычына пажару — парушэнне тэхналагічнага рэгламенту працэсу сушкі.
Фота і відэа МНС